Галоўная | Лента новостей

Лента новостей

17.10.2018

Каардынацыю сумесных дзеянняў падчас рэканструкцыі пунктаў пропуску «Брузгі» і «Кузніца Беластоцкая» абмеркавалі спецыялісты

Бакі абмеркавалі пытанні павышэння прапускной здольнасці пунктаў пропуску «Брузгі» і «Кузніца Беластоцкая», што знаходзяцца на адным з самых напружаных участкаў беларуска-польскай мяжы, у прыватнасці, за кошт павелічэння колькасці палос у кожным кірунку ад двух да чатырох, як з беларускага, так і з польскага боку.
50 
16.10.2018

Спроба даць хабар службовай асобе мытнага органа павярнулася для беларуса ўзбуджэннем крымінальнай справы

Падчас правядзення мытнага кантролю ў транспартным сродку 36-гадовага беларуса выяўленыя аўтамабільныя запчасткі без неабходных дакументаў, што дазваляюць бяспошлінна завезці дадзены тавар на тэрыторыю ЕАЭС. Маючы намер пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці, кіроўца спрабаваў змясціць у кішэню курткі мытніка замежную валюту ў якасці незаконнага матэрыяльнага ўзнагароджання.
46 
15.10.2018

60% грамадзян, што перасякаюць мяжу праз пункт пропуску «Лясная» («Рудаўка») - бязвізавыя турысты

Усяго за 9 месяцаў гэтага года мытны кантроль праведзены тут у дачыненні да болей чым 3-х тыс. пасажыраў, 43% - з якіх праехалі на роварах, 12% - на катэрах, лодках і байдарках.
56 
12.10.2018

Шаўковы шлях у лічбах – транзіт набірае абароты ў рэгіёне дзейнасці мытні

Каля трох тысяч кантэйнераў з Кітая ў Еўропу і назад прайшло праз пункты пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні за 9 месяцаў 2018 года (у 2017 годзе лічба склала 204). Паток транзітных грузаў па гэтым кірунку накіроўваецца праз рэспубліканскія пункты мытнага афармлення «Свіслач» і «Брузгі-1».
49 
11.10.2018

Каля 800 парушэнняў выяўлена мытнай інспекцыяй падчас правядзення постмытнага кантролю

Па фактах ухілення ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры ўзбуджана 2 крымінальныя справы ў адпаведнасці з арт. 231 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Па фактах нявыплаты або няпоўнай выплаты ва ўстаноўлены тэрмін мытных плацяжоў на суму звыш дзесяці базавых велічынь распачата каля 90 спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях (13.6.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).
47 
03.10.2018

«Хто такі сапраўдны мытнік» - дыялог навучэнцаў мытных класаў з начальнікам мытні

 У мерапрыемстве, якое адбылося ў адміністрацыйным будынку мытні, удзельнічала больш за 60 дзяўчынак і хлапчукоў, усе навучэнцы мытных класаў, якія функцыянуюць у Гродзенскай вобласці. Хтосьці ўжо з кадзецкімі пагонамі, а кагосьці яшчэ толькі чакае наперадзе хвалюючае прынясенне сімвалічнай прысягі.
61 
02.10.2018

Пяць тысяч камплектаў правадоў для вадзіцельскіх сядзенняў спрабаваў незаконна перамясціць праз мяжу расійскі перавозчык

У пункце пропуску «Брузгі» з ужываннем сістэмы кіравання рызыкамі выяўлена парушэнне з боку расійскага перавозчыка, перемещавшего на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза тавар коштам каля 26 тыс. беларускіх рублёў.
46 
01.10.2018

86% замежных транспартных сродкаў для асабістага карыстання ўвозіцца праз беларуска-літоўскую мяжу

На літоўскім напрамку найбольшай папулярнасцю карыстаецца пункт пропуску «Беняконі», на які прыходзіцца 31% ад усяго колькасці часова ўвезеных транспартных сродкаў, 21% - «Катлоўка» і 15% - «Каменны Лог», на польскім – пераважна «Брузгі» (12%).
29 
27.09.2018

Амаль 80% транзітных тавараў выпускаецца менш чым за 10 хвілін у зоне дзейнасці Гродзенскай рэгіянальнай мытні

На сённяшні дзень амаль 80% транзітных тавараў, што накіроўваюцца на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза праз пункты пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні, выпускаецца менш чым за 10 хвілін. Такія адсоткі ўжо перавышаюць паказчык, усталяваны стратэгіяй развіцця мытных органаў на канец года.
34 
12.09.2018

За незаконнае перамяшчэнне праз мяжу грашовых сродкаў два грамадзяніна Расійскай Федэрацыі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, у дачыненні да трэцяга распачата крымінальная справа

Згодна з мытным заканадаўствам Еўразійскага эканамічнага саюза пры адначасовым перамяшчэнні (як ўвозе, так і вывазе) грашовых сродкаў, якія перавышаюць у эквіваленце 10 тыс. даляраў ЗША, яны падлягаюць абавязковаму дэклараванню ў пісьмовай форме
65